Упершыню ў гісторыі турніраў серыі Вялікага шлема ў другім крузе згуляюць адразу пяць беларусак

2 сентября 2020
Раней бар'ер стартавага раўнда US Open пераадолелі Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко. Гэтай ноччу першых перамог дамагліся Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова. Першая ракетка краіны была мацнейшая за францужанку Аўшэн Дадын 7:6, 6:4. Экс першая ракетка свету не зведала праблем з аўстрыйкай Барбарай Хаас 6:1, 6:2. Вольга Гаварцова абгуляла гаспадыню кортаў Аішу Мухамад 6:1, 6:2.