Упершыню ў гісторыі Кубка Федэрацыі за тытул найлепшай на планеце паспрачаецца жаночая зборная Беларусі

22 октября 2017
Тры ўсяго тыдні застаецца да старту самага чаканага фіналу года для беларусаў - упершыню ў гісторыі Кубка Федэрацыі (неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод жаночых тэнісных зборных) за тытул найлепшай на планеце паспрачаецца жаночая зборная нашай краіны. У саперніцах 17-кратныя трыумфатары турніру - каманда ЗША! Гульні пройдуць на цэнтральнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны", спарткомплекс ужо пачаў падрыхтоўку да супрацьстаяння.