Упершыню чэмпіянат Беларусі па шахматах прайшоў у Нацыянальным гістарычным музеі

18 января 2018

Інтэлектуальны спорт і мастацтва. Упершыню чэмпіянат Беларусі па шахматах прайшоў у Нацыянальным гістарычным музеі. Тут турнір будзе праходзіць на працягу тыдня. Тэматычным антуражам стала экспазіцыя "АРТэ-факты гульні". Карціны беларускіх мастакоў са збору музея, а таксама калекцыі шахматных фігур з Палаца Незалежнасці.

Гэты вопыт заўважылі пасля паспяховых турніраў у Луўры і Рускім музеі ў Пецярбургу.