Першапачаткова яго павінен быў прыняць Пекін. Перанос звязаны з пандэміяй каранавіруса. Ужо ў суботу ў Кантыялахці індывідуальнымі гонкамі стартуе першы этап Кубка свету. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі назваў склад, які выступіць у Фінляндыі. У мужчын гэта Cмольскі, Бачарнікаў, Ялётнаў, Варабей, Лабастаў і Лазоўскі. У жанчын заяўлены Крыўко, Алімбекава, Сола і сёстры Кручынкіны.













