Восьмы медаль беларусаў на Паралімпіядзе. У лыжным спрынце серабро ўзяў Дзмітрый Лобан

14 марта 2018

Беларус Дзмітрый Лобан стаў сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў!

У фінале лыжнага спрынту для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата наш атлет толькі па выніку фотафінішу саступіў амерыканцу Эндру Соўлу. Для Дзмітрыя Лобана гэта ўжо другая сярэбраная ўзнагарода Паралімпіяды. Таксама сёння за медалі будуць змагацца жанчыны - выступяць Людміла Валчок, Лідзія Графеева і Валянціна Шыц. На дыстанцыі паўтара кіламетра Беларусь прадставяць Ларыса Варона і Дар'я Фядзьковіч. Сярод атлетаў з парушэннем зроку выступяць чэмпіёнка Пхёнчхана Святлана Саханенка і Ядвіга Скарабагатая. У складзе мужчынскай каманды на старт выйдуць Мікіта Ладэсаў і Юрый Голуб, які напярэдадні заваяваў золата.