Восем хакеістаў падпісалі кантракт з мінскім Дынама

3 сентября 2013

Згодна з паведамленнем афіцыйнага сайта мінскага Дынама, восем хакеістаў падпісалі кантракт з беларускім клубам. На год гульцамі зуброў сталі Канстанцін Захараў, Аляксей Ефіменка, Яўген Дадонаў, Віталь Кірушчанкаў, Яўген Лісавец, Анатоль Пратасеня і Андрэй Коршунаў. Яўген Нагачоў падпісаў пагадненне на два гады.


Зубры пачнуць сезон у КХЛ у чацвер матчам супраць рыжскага Дынама.