Валейбольная зборная Беларусі здабывае другую перамогу ў Еўралізе

1 августа 2015
На выездзе нашы мужчыны абгулялі Грэцыю 3:0. Для сапернікаў гэтае паражэнне стала першым на турніры. Каманда Віктара Сідзельнікава раней ужо сустракалася з элінамі і саступіла 0:3. Вікторыя дазволіла беларусам падняцца з апошняга, шостага, радка табліцы на чацвёрты. Лідзіруюць славенцы, якія перамаглі ва ўсіх сямі матчах.