Валейбольная "Мінчанка" па выніках сезона ў Суперлізе заняла 5 месца
2 апреля 2021
Рэкордны вынік сезона. Валейбольная "Мінчанка" па выніках сезона ў Суперлізе заняла 5 месца, атрымаўшы перамогу ў вырашальным паядынку над саратаўскім "Пратонам". Сустрэча, у якой беларускі былі мацнейшымі 3-1, адбылася ў Казані ў рамках фіналу шасці. Нагадаем, раней "Мінчанка" ўпершыню ў гісторыі змагла прабіцца ў пул эліты, атрымаўшы перамогу над "Ленінградкай".













