Валейбалістка "Мінчанкі" Ганна Грышкевіч перабіраецца ў Італію

10 мая 2019

Валейбалістка "Мінчанкі" і зборнай Беларусі Ганна Грышкевіч перабіраецца ў Італію. Яна падпісала кантракт з клубам "Монца" - паўфіналістам цяперашняга італьянскага першынства і пераможцам еўрапейскага Кубка выкліку. Пагадненне з "Мінчанкай", разлічанае яшчэ на два гады, было скасавана.