Валейбаліст Алег Ахрэм аб’явіў аб завяршэнні кар'еры

6 мая 2020
Вядомы беларускі валейбаліст Алег Ахрэм аб’явіў аб завяршэнні прафесійнай кар'еры - аб гэтым ен паведаміў у сваім "Інстаграме". Самы паспяховы перыяд у кар'еры ў Ахрэма прыпаў на час выступлення ў складзе польскай "Рэсовіі", з якой ен тройчы станавіўся чэмпіенам краіны, а таксама сабраў шмат асабістых узнагарод. Разам з грэчаскім "Іраклісам" дабіраўся да фіналу Лігі чэмпіенаў. Колеры зборнай Беларусі абараняў у фінальным раўндзе чэмпіянату Еўропы 2013.