У другім крузе турніру ў Цынцынаці сёння згуляюць адразу тры беларускі

14 августа 2019
Вялікі тэніс на "Беларусь 5"! У другім крузе турніру ў амерыканскім Цынцынаці сёння згуляюць адразу тры беларускі. У 18:00 глядзіце на спартыўным канале паядынак Арыны Сабаленкі і кітаянкі Сайсай Чжэн. Арыенціровачна ў 20 гадзін Вікторыя Азаранка пазмагаецца з Донай Векіч з Харватыі. Гэта сустрэча таксама ў прамым эфіры. Гульню Аляксандры Сасновіч з першай ракеткай свету японкай Наомі Асакай пакажа спартыўны інтэрнэт-канал "Беларусь 5. Інтэрнэт." Пачатак каля 10 вечара.