Ва ўсім свеце сёння адзначаюць Міжнародны дзень спорту дзеля развіцця і міру

6 апреля 2015

Рашэнне аб з'яўленні ў календары такога свята было прынята два гады таму падчас Генасамблеі ААН. Яркае пацвярджэнне таго, што Беларусь спартыўная краіна - гучныя перамогі нашых спартсменаў. Дар'я Домрачава - пасол добрай волі Праграмы развіцця ААН у Беларусі. Максім Мірны - на аналагічнай ролі ў ЮНІСЕФ. Спорт - гэта сіла, якая аб'ядноўвае людзей. Пацвярджэнне гэтаму можна было ўбачыць падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску або любога іншага турніру, які прымае Беларусь. У нашай краіне багаты вопыт па арганізацыі найбуйнейшых міжнародных стартаў. І калі, напрыклад, дагэтуль у паветры вісіць пытанне - быць або не быць Алімпійскім гульням у Рыа, то еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль, які запланаваны на 2019 год у Мінску, можна праводзіць хоць сёння.

Сёлета Беларусь стане хатняй пляцоўкай для шматлікіх міжнародных турніраў. Гэта чэмпіянат свету па футзале і чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы, фінал Кубка свету па сучасным пяцібор'і і маладзёжны чэмпіянат Еўропы па баскетболе ў фармаце тры на тры.