У Палацы тэніса гуляюць беларусы і румыны. Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5"

4 февраля 2017

Сёння другі гульнявы дзень у матчы першага круга першай групы Еўра-Афрыканскай зоны "Кубка Дэвіса". У супрацьстаянні Беларусь - Румынія пакуль парытэт. Напярэдадні на кортах мінскага Палаца тэніса Ілья Івашка саступіў Адрыяну Унгуру. А Ягор Герасімаў не пакінуў шанцаў Марыусу Копілу. Зараз на кортах пару гуляюць Максім Мірны і Яраслаў Шыла. Наш тандэм паспяхова вядзе барацьбу супраць дуэта Хорыа Тэкау - Марыус Копіл. Ужо два сеты за беларусамі - 7:6 і 6:4. Гуляецца трэці. Прамая трансляцыя гэтымі хвілінамі на "Беларусь 5". Нагадаю, заўтра адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі Івашка - Копіл, Герасімаў - Унгур. Уваход на ўсе гульні бясплатны.