У Палацы спорту "Уручча" бокс. Паўфінальныя баі

28 июня 2019

У Палацы спорту "Уручча", дзе спаборнічаюць баксёры, прыйшоў час паўфінальных баёў. Два беларусы - Дзмітрый Асанаў (ён выступае ў вагавай  катэгорыі да 60 кілаграмаў)  і Уладзіслаў Смяглікаў (вагавая катэгорыя да 91 кілаграма) - прабіўшыся ў паўфінал, як мінімум гарантавалі сабе бронзавыя медалі ІІ Еўрапейскіх гульняў. 

У паядынках за выхад у фінал  Асанаў будзе баксіраваць  са спартсменам з Арменіі Карэнам Танаканянам, а Смяглікаў  выйдзе на рынг супраць брытанца Чыва Кларке.