У Палацы спорту стартуе чэмпіянат Еўропы па самба

19 мая 2017

Медалі будуць разыграныя ў трох раздзелах: баявое самба, мужчынскае і жаночае класічнае самба - па 9 камплектаў узнагарод у кожным з іх. У кантынентальным першынстве прымуць удзел каля пяцісот спартсменаў з 30 краін. Адзначым, форум стане магчымасцю для Мінска праверыць сілы перад Еўрапейскімі гульнямі ў 2019 годзе. Нагадаем, гэты від спорту ўключаны ў праграму спаборніцтваў.

Спаборніцтвы пачнуцца ў 10 раніцы папярэднімі паядынкамі. У 17:30 цырымонія адкрыцця. А адразу ж пасля яе першыя фіналы чэмпіянату. Уваход на трыбуны Палаца спорту вольны.