Самбісты з'ехалі з Палаца спорту, каб вызваліць месца барцам вольнага і грэка-рымскага стылю. Сёння на двух дыванах разыгрываюцца першыя медалі. І ўжо з раніцы сталі зразумелыя галоўныя прэтэндэнты на бронзу. Нагадаем, у гэтым відзе спорту ёсць такая опцыя, як суцяшэнне, гэта значыць, спартсмен, які прайграў у першых раўндах, можа разлічваць на поспех. Таму і медалёў бронзавых у кожнай катэгорыі па два.
Павел Капуцкі зараз раскажа пра тых, хто жыве надзеяй на бронзу (прамое ўключэнне).
З учарашняга спаборніцкага дня да медальных разборак чацвярга дабраліся двое беларусаў. Георгій Каліеў сёння ў суцяшальнай сутычцы сустракаўся са спартсменам з Арменіі і не выйшаў у сутычку за бронзу.
Гэта вагавая катэгорыя да 65-ці кілаграмаў. У вазе да 97-мі Аляксандр Гуштын напярэдадні дабраўся да паўфіналу, дзе пяты раз у кар'еры саступіў Абдул-Рашыду Садулаеву па мянушцы Рускі танк. Беларус знерваваўся, але бронза магла стаць добрай кампенсацыяй.
І сёння з адной восьмай фіналу барацьбу за ўзнагароды пачынаюць жанчыны. Чатыры беларускі: Віялета Чырык, Ірына Курачкіна прайшлі далей. Вераніка Іванова, на жаль, не. Зараз на дыване Васіліса Марзалюк.
Наогул барцы пачалі разыгрываць медалі напярэдадні. Разышліся чатыры камплекты, і частка гэтага смачнага пірага дасталася гаспадарам. Алі Шабанаў выйграў серабро!