У Палацы спорту прайшла цырымонія адкрыцця чэмпіянат свету па тайландскім боксе

4 мая 2017

Упершыню пасля прызнання Міжнародным алімпійскім камітэтам. Беларусь прымае чэмпіянат свету па тайландскім боксе. Спаборніцтвы стартуюць заўтра, сёння ж у Палацы спорту прайшла цырымонія адкрыцця. На сцэне з'явіліся флагі краін-удзельніц. Іх у Мінску сабралася сем дзясяткаў. Прычым некаторыя дэлегацыі даволі шматлікія. Напрыклад, з Індыі прыехала 40 чалавек. Агульная колькасць спартсменаў набліжаецца да паўтысячы. Беларусы жадаюць навязаць барацьбу ў медальным заліку родапачынальнікам папулярнага адзінаборства - тайцам.

Чэмпіянат свету па муай-тай прадоўжыцца да 12 мая. Пачатак баёў у 15 гадзін.