У Палацы спорту прайшоў 8 "Кубак Маўглі"

30 мая 2016

Сотні юных спартсменаў у гэтыя выхадныя сустрэліся ў мінскім Палацы спорту. Тут прайшоў 8 "Кубак Маўглі". На дзіцячыя спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы прыехалі юныя атлеты з Санкт-Пецярбурга і Смаленска.

Сюжэт - Крысціны Камыш. У нядзельную раніцу 300 дзяцей з усёй Беларусі прамянялі сон на спартыўную гімнастыку. Каб адправіцца ў Краіну цудаў, Аліса, Шалтай-Балтай, Шляпнік, Чэшырскі кот і астатнія героі казкі Льюіса Кэрала, разміналіся, расцягваліся і рэпетыравалі з 11 раніцы. Перадаюць атмасферу чароўнага каралеўства яркія касцюмы і найскладанейшыя дэкарацыі. На падрыхтоўку нумара пайшло 6 месяцаў.

За выкананне нумароў маленькіх гімнастаў трымаюць адказ трэнеры. За макіяжы і прычоскі адказныя мамы. А вось татам застаецца толькі хвалявацца за сваіх дзяцей з трыбун.

Упэўненасць у сабе і ніякага хвалявання - вось галоўны прынцып Крысціны Улас. Дзяўчынка неаднаразова выступала на турніры па мастацкай гімнастыцы "Бэйбі Кап", а таксама на міжнародных спаборніцтвах. Яна заяўлена ў старэйшай узроставай групе, таму патрабаванні да яе выступлення больш высокія.

Самым маленькім удзельнікам "Кубка Маўглі" усяго па 3 гады. Гэтую ўзроставую групу арганізатары называюць "вераб'ямі". Затым ідуць "стрыжы" і "ластаўкі". Самых вопытных гімнастаў называлі "арламі". Адзначым, па рэгламенце турніру ва ўсіх узроставых групах хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічаюць на роўных умовах.

Рыта Брыцікава, віцэ-старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі, не сумняваецца, што "Кубак Маўглі" - гэта найлепшая стартавая пляцоўка для будучых чэмпіёнаў.