У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі нацыянальную каманду па веславанні на байдарках і каноэ

26 Лістапада 2019
Вынікі вельмі высокія, але галоўны іспыт наперадзе. Сёння ў Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі нацыянальную каманду па веславанні на байдарках і каноэ. Гэта добрая традыцыя -  урачыста адзначаць заслугі тых, хто ўслаўляе Беларусь. У гэтых залах часта бываюць навукоўцы, урачы, настаўнікі, вайскоўцы, будаўнікі і, вядома, спартсмены. Але нават сярод іх весляры стаяць асабняком. Гэта сапраўдная эліта сусветнага спорту, самая стабільная і паспяховая нацыянальная каманда дзесяцігоддзя. Такі высокі вынік  не толькі заслуга саміх спартсменаў і трэнераў. Працуе і, што самае важнае, працягвае развівацца дакладна наладжаная сістэма. Прэзідэнт таксама адзначыў эфектыўнасць такога комплекснага падыходу.

Званні, медалі і падзякі  ўсёй вялікай камандзе. Акрамя саміх спартсменаў, адзначаны трэнеры, выкладчыкі і медыцынскія работнікі. За выдатныя спартыўныя дасягненні, а таксама выключныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту высокіх дасягненняў узнагароджаны галоўны трэнер каманды Уладзімір Шантаровіч. Ордэн Нацыянальнага алімпійскага камітэта  асабіста з рук Кіраўніка дзяржавы.  Пасля ўрачыстай часткі спартсмены і госці Палаца Незалежнасці прадоўжылі зносіны з Прэзідэнтам. Усе, хто пажадаў, выказалі свае думкі наконт развіцця веславання і ўсяго беларускага спорту ў цэлым. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў тэму, пазначыўшы ў тым ліку і вострыя, часам непрыемныя моманты для асобных спартсменаў і функцыянераў.

Зборная па веславанні на байдарках і каноэ сапраўды вылучаецца на фоне астатніх летніх алімпійскіх дружын. На думку галоўнага трэнера, механізм адладжаны, але мае патрэбу ў пастаяннай і цяжкай працы на ўсіх узроўнях. Нагадаем, у гэтым сезоне нацыянальная каманда па веславанні на байдарках і каноэ вылучылася самымі высокімі дасягненнямі на хатніх Еўрапейскіх гульнях - заваявалі 5 залатых медалёў. Не было роўных нашым веслярам і праз два месяцы. Беларусы пакінулі ззаду ўсіх сусветных лідараў: зборныя Германіі, Венгрыі, Кітая, Расіі і Новай Зеландыі. Вынік - 14 медалёў чэмпіянату свету (6 з іх найвышэйшай вартасці) і першае месца ў агульнакамандным заліку.