Увага тысяч футбольных балельшчыкаў у гэты вечар прыкавана да "Барысаў-Арэны"

4 октября 2018

Падстава таксама больш чым важкая. У Беларусь прыйшла еўрапейская футбольная восень. Гэты падарунак прыхільнікам гульні нумар адзін ізноў дорыць БАТЭ. Жоўта-сінія прабіліся ў групавы раўнд Лігі Еўропы: у саперніках англійскі "Чэлсі", грэчаскі "ПАОК" і венгерскі "Відзі". У першым туры на выездзе барысаўчане абгулялі венгерскі "Відзі", выйшлі на першае месца ў квартэце - і сёння настроеныя замацаваць поспех на дамашняй арэне ў бітве з грэчаскім "ПАОКам". Праўда, дамагчыся гэтага будзе няпроста, - лічыць наш спартыўны аглядальнік Станіслаў Ліпскі.

Ён на прамой сувязі са студыяй з чашы "Барысаў-Арэны".

Добры дзень! Справа ў тым, што каманда з горада Салонікі выдала самы лепшы старт у сваёй гісторыі ў чэмпіянаце Грэцыі, здабыты 5 перамог запар: прычым абыграны гранды, а літаральна паўтара месяца назад "Паок" з Лігі чэмпіёнаў выбіў маскоўскі "Спартак", таму барысаўчанам няхай і тут, дома, але сёння будзе няпроста. Гэта факт.

У нядзелю "ПАОК" на выездзе справіўся з 44-разовым чэмпіёнам Грэцыі - самім "Алімпіякосам" - 1:0. Дык можа хтосьці скажа, што ў той гульні не абышлося без шанцавання: паглядзіце, які кур'ёзны аўтагол вырашыў зыход таго паядынку, але факт застаецца фактам! Шанцуе наймацнейшым.

Сапернік БАТЭ прыбыў напярэдадні - у Мінск прыляцеў 21 футбаліст, настрой у "ПАОКа" баявы – пра што гаворыць вось гэтае відэа, сваю перадматчавую трэніроўку грэкі ў сераду правялі на полі стадыёна "Дынама", нават нягледзячы на дождж. Барысаўчане ўжо даўно зарэкамендавалі сябе як моцны еўракубкавы баец. Таму, на жаль, недаацэнкі саперніка сёння не будзе.

На дадзены момант прададзена парадку 11 тысяч білетаў, зразумела - аб балельшчыках са сталіцы клуб традыцыйна падбаў, арганізавана дадатковая электрычка ў Мінск, час адпраўлення электрацягніка з Барысава - 00:08 хвілін.

Такім чынам: Зацяжное "БАТЭ-Барысаў" пачуем ужо літаральна праз 45 хвілін, пачатак матча ў 22:00. Малюначак вас чакае яркі: падчас гучання гімна Лігі Еўропы балельшчыкі з дапамогай вось такіх заламініраваных лістоў наладзяць перфоманс у падтрымку БАТЭ - Арэна афарбуецца ў жоўты, так што спяшайцеся бачыць, дарагія сябры. Як заўсёды, разам хварэем за беларусаў.