Увага беларускіх футбольных балельшчыкаў прыкавана да лонданскага стадыёна "Эмірэйтс"

21 февраля 2019

Увага ўсіх беларускіх футбольных балельшчыкаў у гэтыя хвіліны прыкавана да лонданскага стадыёна "Эмірэйтс". Барысаўскі БАТЭ ў гасцях у матчы ў адказ 1\16 фіналу Лігі Еўропы гуляе з "Арсеналам". Нагадаем, раней у Барысаве жоўта-сінія атрымалі перамогу з мінімальным лікам, 1-0. Зараз першы тайм. Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5".