18-гадовы гоншчык Уладзіслаў Цімошык - бронзавы прызёр юніёрскага чэмпіянату свету па веласпорце на трэку ў омніуме. Беларус атрымаў перамогу ў скрэтчы, быў 11-м у гонцы тэмпа, а гонку з выбываннем завяршыў толькі 20-м. Аднак у заключным відзе праграмы - гонцы па ачках - здолеў зарабіць круг перавагі і дзякуючы набраным ачкам на апошнім фінішы ўварваўся ў тройку прызёраў.
Уладзіслаў Цімошык - бронзавы прызёр юніёрскага чэмпіянату свету па веласпорце
28 августа 2017