Уладзіслаў Ганчароў выйграў золата на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Баку

17 февраля 2019

Беларускія спартсмены не стамляюцца радаваць нас сваімі перамогамі. Сёння ў Баку наш алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў выйграў золата на этапе Кубка свету па скачках на батуце.

У сінхронных скачках Уладзіслаў Ганчароў у пары з Алегам Рабцавым узяў серабро. Золата дасталася таксама і нашым дзяўчатам у сінхронных скачках.