Уладзіслаў Ганчароў, Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчонак выступяць на Алімпійскіх гульнях

30 ноября 2015

Уладзіслаў Ганчароў, Таццяна Пятрэня і Ганна Гарчонак выступяць на Алімпійскіх гульнях у Рыа. Напярэдадні, у дацкім Одэнсе беларусы заваявалі тры пуцёўкі ў Бразілію: стаўшы другім, трэцяй і шостай адпаведна ў турніры па скачках на батуце, які праходзіў у рамках чэмпіянату свету. Усяго ж на планетарным форуме беларусы заваявалі шэсць узнагарод: 4 сярэбраныя і дзве бронзавыя.