Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў выйгралі золата ў сінхронных скачках на батуце

9 ноября 2018

Беларускі дуэт Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў выйгралі золата ў сінхронных скачках на батуце. Чэмпіянат свету гэтымі днямі праходзіць у Санкт-Пецярбургу. Нашы хлопцы паказалі адну з самых складаных сярод фіналістаў праграм і атрымалі ад суддзяў вышэйшы бал, апярэдзіўшы сапернікаў з Францыі і Аўстраліі.

Наперадзе ў нашых спартсменаў выступленне і ў асабістых спаборніцтвах, якія ўваходзяць у алімпійскую праграму. Барацьба за ўзнагароды разгорнецца заўтра. Фінальныя спаборніцтвы пакажа "Беларусь 5". Пачатак у 16:30.