Уладзімір Валчкоў - капітан мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе, Таццяна Пучак - жаночай

15 марта 2018

Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні бюро праўлення Беларускай тэніснай федэрацыі. Сярод імаверных кандыдатаў узначаліць мужчынскую каманду называліся Максім Мірны, Аляксандр Швец і Дзяніс Смалякоў, а жаночую - экс-капітан Эдуард Дуброў, Сяргей Цяцерын, Сямён Каган і Уладзімір Пярко. Аднак усе яны ўзялі самаадвод. Асабісты трэнер Вікторыі Азаранкі Вячаслаў Коннікаў папрасіў зняць яго кандыдатуру з-за напружанага рабочага графіка.