Уладзімір Цыплакоў святкуе першую перамогу з салігорскім "Шахцёрам"

9 Снежня 2016

Пасля двух паражэнняў запар "гарнякі" на дамашнім лёдзе закінулі ўсяго адну шайбу ў вароты "Гомеля", яе аўтар - Віктар Андрушчанка. І гэтага хапіла для перамогі ў асноўны час. Максім Малюцін абараніў на нуль.

Другі этап чэмпіянату працягнецца заўтра. "Шахцёр" прыме жлобінскі "Металург".