Уладзімір Самсонаў завяршыў барацьбу на турніры па настольным тэнісе на стадыі чвэрцьфіналу

25 июня 2019
Няўдалая жараб'ёўка забіла надзею на медаль і алімпійскую ліцэнзію. Уладзімір Самсонаў завяршыў барацьбу на турніры па настольным тэнісе на стадыі чвэрцьфіналу. У паядынку за выхад у паўфінал беларус сустракаўся з першым сеяным сваім старым, ужо добра вядомым канкурэнтам Цімам Болем. Паядынак прайшоў ва ўпартай барацьбе і завяршыўся з лікам 4:1. Трэнеры першапачаткова лічылі Боля самым нязручным сапернікам для Самсонава.

На гэтым выступленне Уладзіміра Самсонава на II Еўрапейскіх гульнях не скончылася. Разам з партнёрамі па зборнай ён выступіць у камандным турніры.