Уладзімір Самсонаў завяршае выступленне ў Гранд-фінале сусветнага тура ў Катары

8 декабря 2016
Прызавы фонд турніру, куды адабраліся лепшыя спартсмены па выніках года, паўмільёна долараў. У першым раўндзе беларус, які займае восьмае месца ў сусветным рэйтынгу, прайграў 31-й ракетцы планеты японцу Мураматцу Юта - 3:4. Прычым, саступаючы 0:2, Самсонаў выйшаў наперад - 3:2, але ў чвэрцьфінал у выніку выйшаў 20-гадовы азіят.