У швейцарскім горадзе Мантро завяршыўся фінал Кубка Еўропы па настольным тэнісе. Беларус Уладзімір Самсонаў дабраўся да галоўнага матча, дзе быў блізкі да перамогі над немцам Дзмітрыем Аўчаравым. У вырашальнай сёмай партыі Самсонаў меў два матч-поінты і вёў 10:8. Але ў выніку сэт застаўся за сапернікам 12:10.













