Уладзімір Самсонаў выходзіць у асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Кітая па настольным тэнісе

30 мая 2019

У вырашальнай гульні кваліфікацыйнага раўнда беларус адолеў 52-ю ракетку свету іспанца Альвара Роблеса, 4:1. Сёння 43-гадовы Самсонаў у 1/16 фіналу пазмагаецца з шостым нумарам рэйтынгу кітайцам Лян Цзінкунем.