Уладзімір Самсонаў трэці раз у кар'еры выходзіць у чвэрцьфінал алімпійскага турніру

9 августа 2016

Уладзімір Самсонаў трэці раз у кар'еры выходзіць у чвэрцьфінал алімпійскага турніру па настольным тэнісе

Сёння ноччу (улічваем розніцу ў часе) ён перайграў брытанца Пола Дрынкхола. Лік матча - 4-2 на карысць Самсонава. У паядынку за выхад у паўфінал ён згуляе з 5-й ракеткай свету немцам Дзмітрыем Аўчаровым.

Уладзімір Самсонаў, 9-я ракетка рэйтынгу ITTF па настольным тэнісе: "Напэўна, прасцей гуляць супраць еўрапейцаў, чым, скажам, супраць кітайцаў. На мінулай Алімпіядзе ўжо за выхад у 8 гуляў супраць кітайца Жан Джыке, які ў канцы выйграў тую Алімпіяду. Гэтым разам далей чацвёркі ў мяне няма ні аднаго кітайца. Хоць зараз вось у чвэрцьфінале буду гуляць з Дзмітрыем Аўчаровым. Я з ім гуляю ўжо даўно ў адным клубе, добра яго ведаю, але ў яго выйграць будзе вельмі-вельмі цяжка, у прынцыпе ён апошнім часам вельмі моцна гуляе".

Тэнісісты - аднаклубнікі - не раз сустракаліся на розных турнірах. Усяго паміж імі было згуляна 10 паядынкаў, з якіх 6 разоў перамога даставалася беларусу. Чвэрцьфінальны матч Самсонаў - Аўчароў пачнецца ў 22:00 па беларускім часе. А ў 21:25 тэлеканал "Беларусь 5" пакажа сустрэчу нашай жаночай зборнай па баскетболе з камандай Бразіліі.