Уладзімір Самсонаў - трыумфатар хатняга турніру па настольным тэнісе

20 марта 2017

Уладзімір Самсонаў - трыумфатар хатняга турніру па настольным тэнісе Belarus Open. У фінале спаборніцтваў лідар нацыянальнай зборнай Беларусі абгульвае прадстаўніка Польшчы Ван Цзэн І . Лік па партыях - 4:2. Адзначым, што Самсонаў упэўнена прайшоў турнірную сетку і па праве стаў чатырохразовым пераможцам Адкрытага чэмпіянату Беларусі.