Уладзімір Самсонаў прабіўся ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па настольным тэнісе

18 мая 2013

Чэмпіянат праходзіць у Парыжы. У 1/16  беларус узяў верх над харватам Андрэем Гачына - 4:1. Наступным сапернікам Самсонава стане японец Кента Мацудаіра. Матч пройдзе сёння і пачнецца а 15 гадзіне па беларускім часе.