Уладзімір Самсонаў забяспечыў сабе мінімум серабро на Еўрапейскіх гульнях

19 июня 2015

Уладзімір Самсонаў забяспечыў сабе мінімум серабро на Еўрапейскіх гульнях у Баку. У паўфінале беларус перагуляў кітайца Коу Лея, які выступае  за Украіну, 4:1. У фінале наш тытулаваны спартсмен згуляе з немцам Дзмітрыем Аўчаровым. 

Пацвердзілі сваё высокае рэнамэ і прадстаўніцы мастацкай гімнастыкі. Меліціна Станюта ў шматбор'і выйграла бронзу, саступіўшы толькі расіянкам Яне Кудраўцавай і Маргарыце Мамун. Кацярына Галкіна шостая. 

Ну а першы медаль сёння, нагадаем, узялі дзяўчаты ў акрабатыцы - Кацярына Барысевіч, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч сталі трэцімі. Такім чынам, з улікам медаля Самсонава  ў нас  22 медалі. Калі Самсонаў заваюе золата, то ў агульнакамандным заліку беларусы перамесцяцца на  трэцяе месца.