Уладзімір Самсонаў і Вікторыя Паўловіч будуць змагацца за выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы

22 Кастрычніка 2016

Уладзімір Самсонаў і Вікторыя Паўловіч сёння будуць змагацца за выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. Напярэдадні ў 1/16 лідар нашай каманды адолеў шведа Матыяса Карлсана 4:2, а вось Крысціян Карлсан быў мацнейшы за нашага Аляксандра Ханіна 4:1; Вікторыя Паўловіч адолела 4:0 іспанку Марыю Ксяа.