Уладзімір Самсонаў і Павел Платонаў у чвэрцьфінале чэмпіянату свету па настольным тэнісе

1 июня 2017

Беларускі дуэт абышоў у 1/8 нямецка-дацкі тандэм Патрык Францыск - Джонатан Грот, 4:3. За выхад у паўфінал беларусы заўтра пазмагаюцца з японцамі Кокі Ніва і Махару Ёшымура. А сёння Самсонаў згуляе ў 1/32 фіналу адзіночнага разраду. У саперніках Пак Сін Хок з Паўночнай Карэі.