Уладзімір Самсонаў і Павел Платонаў прабіліся ў 1/16 фіналу на чэмпіянаце свету ў Будапешце

23 апреля 2019

Уладзімір Самсонаў і Павел Платонаў прабіліся ў 1/16 фіналу парнага разраду на чэмпіянаце свету па настольным тэнісе ў венгерскім Будапешце. Беларусы напярэдадні былі мацнейшыя за чылійскі дуэт Густава Гомес - Хуан Ламадрыд 4:2. Зараз у сапернікі сетка паднесла тандэм з Кітая Лінь Гааюань - Лян Цзінкун.