Уладзімір Самсонаў гатовы сёлета падняцца на алімпійскі п'едэстал

12 апреля 2016

Восьмая ракетка свету Уладзімір Самсонаў гатовы сёлета ўпершыню падняцца на алімпійскі п'едэстал. Для спартсмена, якому ў нядзелю споўніцца 40 гадоў, Гульні ў Рыа стануць шостымі за кар'еру.

Сёння ў шведскім Хальмстадзе стартавала алімпійская кваліфікацыя. Самсонаў удзельнічае, але незалежна ад выніку ён адбярэцца ў Рыа па рэйтынгу. А вось Паўлу Платонаву, Аляксандру Ханіну, Вікторыі Паўловіч, Аляксандры Прывалавай і Дар'і Трыгалас права гуляць у Бразіліі яшчэ трэба заваяваць.