Уладзімір Ігнацік выйграў турнір серыі ITF у харвацкім Заграбе

23 февраля 2014

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйграў турнір серыі ITF у харвацкім Заграбе. Першы нумар зборнай Беларусі правёў драматычны фінал у адзінкавым разрадзе на кортах у Харватыі. Сустрэчу супраць мясцовага тэнісіста Ніколы Мекціча Ігнацік завяршыў толькі ў трох сэтах, прычым у першай партыі ён саступіў, 5:7. Два наступныя адрэзкі засталіся за прадстаўніком Беларусі. Лік у іх аднолькавы - 6:3.