Уладзімір Ігнацік вярнуўся ў ТОП-200 рэйтынгу АТР

25 Жніўня 2014
Першы нумар мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе Уладзімір Ігнацік вярнуўся ў ТОП-200 рэйтынгу АТР. Па выніках мінулага тыдня беларускі тэнісіст займае ў міжнародным рэестры 199-е месца. Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA захавала 17-е месца. Нагадаем, што ў першым крузе US Open Вікторыя Азаранка згуляе з японкай Місакі Доі.