Уладзімір Ігнацік у паўфінале тэніснага турніру ва Узбекістане

17 мая 2018

Беларус правёў сёння два матчы. У 1/8 справіўся з аргенцінцам Мануэлем Лопесам, 6:4, 6:7, 6:1, у 1/4 быў мацнейшым за прадстаўніка ПАР Джорджа Харыса, 6:3, 6:3.