Уладзімір Чапелін стаў шостым у праследаванні на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне

27 августа 2017

Уладзімір Чапелін пасля золата ў спрынце стаў шостым у праследаванні на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне ў Чайкоўскім. Раман Ялётнаў - 17-ы. Аляксандр Дарожка - 19-ы. Віктар Крыўко фінішаваў на 22-й пазіцыі, а Сяргей Бачарнікаў не стартаваў.