Уладзімір Базанаў - новы старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола"

27 марта 2019

Такі галоўны вынік справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая праходзіць сёння ў Мінску. На гэтай пасадзе   Базанаў змяніў Сяргея Румаса, які кіраваў беларускім футболам восем гадоў.  Базанаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў.  Мае футбольны вопыт  (ён кіраваў брэсцкім "Дынама").  Як адзначыў новы старшыня,  развіццю гэтага віду спорту ў Беларусі трэба надаць новы імпульс, а асноўную ўвагу варта надаць дзіцяча-юнацкаму футболу. 

Гаворачы аб футболе вышэйшых дасягненняў,  кіраўнік федэрацыі адзначыў, што беларускія балельшчыкі зачакаліся добрых вынікаў ад нацыянальнай зборнай і клубаў, якія, за выключэннем БАТЭ, няўдала выступаюць у еўракубках. Паводле яго  меркавання, нацыянальная зборная павінна змагацца за выхад у фінальныя стадыі топ-турніраў.