Уладальнік футбольнага клуба "Напалі" Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс выказаў жаданне рэфармаваць еўрапейскі футбол. Паводле яго слоў, сістэма больш не працуе, а Ліга чэмпіёнаў і Ліга Еўропы не прыносяць клубам дастатковага прыбытку, каб апраўдаць свой удзел у іх. У стварэнне новай лігі Дэ Лаўрэнціс гатовы ўкласці 10 млрд еўра.
19 красавіка быў анансаваны праект Суперлігі для топ-клубаў Еўропы, які быў прыпынены праз два дні з-за негатыўнай рэакцыі боку ліг, УЕФА і шматлікіх балельшчыкаў.













