"Вітэн" за крок ад перамогі ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе

25 мая 2015
У другім матчы фінальнай серыі каманда Юрыя Поклада абгуляла "Лідсельмаш" 2:0. У першай сустрэчы "Вітэн" таксама быў мацнейшы. Тады ўсё вырашыла памылка галкіпера Ліды ў дадатковы час - 3:2. Трэцяя і, магчыма, апошняя гульня серыі пройдзе ў сераду.