Віцебская вобласць першай назвала пераможцаў спаборніцтваў "Скураны мяч"

27 мая 2019

Віцебская вобласць першай назвала пераможцаў абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч". Вырашальны этап спаборніцтваў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў на стадыёне ў Оршы. Турнір праводзіцца сярод хлопчыкаў і дзяўчат у трох узроставых катэгорыях. Гэта тыя дзеці, якія не займаюцца футболам у спецшколах і акадэміях.

Услед за Віцебскай пераможцаў абласных спаборніцтваў вызначаць  і ў іншых абласцях, а таксама ў Мінску. Пасля чэмпіёнаў чакае рэспубліканскі фінал.