Віталь Жукоўскі афіцыйна пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Іслачы", пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Спецыяліст адпрацаваў у клубе 11 гадоў. Пад яго кіраўніцтвам "Іслач" паднялася з чэмпіянату вобласці ў Вышэйшую лігу. У 2019 годзе Жукоўскі прывёў клуб да пятага месца ў чэмпіянаце і паўфіналу Кубка Беларусі. Чакаецца, што Жукоўскі зойме вакантную пасаду галоўнага трэнера БАТЭ.
Віталь Жукоўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Іслачы"
29 декабря 2020













