Віталь Радзівонаў і Аляксандр Валадзько застаюцца ў БАТЭ

31 декабря 2015

Футбалісты заключылі новыя кантракты, тэрмін пагадненняў барысаўскім клубам па традыцыі не называецца. Валадзько ў мінулым сезоне правёў 16 матчаў. На яго рахунку адзін гол і дзве перадачы. Радзівонаў з-за траўм толькі шэсць раз выходзіў на поле і штораз быў з капітанскай павязкай.