Віталь Парахонька перамог у бегу на 110 м з бар'ерамі на міжнародным турніры ў Капенгагене

27 июня 2018

Беларускі лёгкаатлет Віталь Парахонька перамог у бегу на 110 м з бар'ерамі на міжнародным турніры ў Капенгагене. Дыстанцыю беларус пераадолеў за 13,63 сек. За крок да п'едэстала спынілася Руслана Рашкаван у бегу на 100 м з бар'ерамі. Беларуска заняла чацвёртае месца - 13,46 сек. Асноўным міжнародным стартам для беларускіх атлетаў у гэтым сезоне стане чэмпіянат Еўропы, які з 7 па 12 жніўня прыме Берлін.